помнік | |
Аляксандраўская калона | |
---|---|
руск.: Александровская колонна | |
| |
59°56′21″ пн. ш. 30°18′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
2-і Адміралцейскі востраў , Палацавая плошча | Санкт-Пецярбург |
Скульптар | Барыс Іванавіч Арлоўскі і Агюст Манферан |
Архітэктар | архітэктар - А. Манферан, скульптар - Б. І. Арлоўскі |
Дата заснавання | 11 верасня 1834 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810516000 |
Вышыня | 47,5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндраўская кало́на (таксама Александрыйскі стоўп , па вершу А. С. Пушкіна «Помнік ») — помнік у стылі ампір, які знаходзіцца ў цэнтры Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга. Узведзена ў 1834 годзе архітэктарам Агюстам Манферанам па ўказе імператара Мікалая I ў памяць аб перамозе яго старэйшага брата Аляксандра I над Напалеонам. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага Эрмітажа[1].
Гэты помнік дапоўніў кампазіцыю Аркі Галоўнага штаба, якая была прысвечана перамозе ў Айчыннай вайне 1812 года. Ідэю збудаванні манумента падаў знакаміты архітэктар Карл Росі. Плануючы прастору Палацавай плошчы, ён меркаваў, што ў цэнтры плошчы трэба размясціць помнік. Аднак прапанаваную ідэю ўстаноўкі яшчэ адной коннай статуі Пятру I ён адрынуў.
Сама калона стаіць на гранітнай падставе без якіх-небудзь дадатковых апор, толькі пад дзеяннем уласнай сілы цяжасці.
Аляксандраўская калона на Вікісховішчы |