Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў |
Спецыялізацыя | байдарка, спрынт |
Клуб | Дынама |
Нарадзіўся |
20 чэрвеня 1980 (43 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 180 см |
Вага | 83 кг |
Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў (20 чэрвеня 1980 у Барысаве) — беларускі вясляр-байдарачнік.
Выступаў за зборную Беларусі на ўсім працягу 2000-х гадоў. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Абалмасаў атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каяку сярод мужчын у чацвёрцы з Вадзімам Махневым, Раманам Петрушэнкам і Артурам Літвінчуком. Тройчы чэмпіён Еўропы, шматразовы пераможца рэспубліканскіх і моладзевых рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляў Мінскую вобласць і таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Цяпер — трэнер па веславанні на байдарках і каноэ.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].