Аляксей Валянцінавіч Улюкаеў | |
---|---|
Род дзейнасці | эканаміст, палітык, банкір, фінансіст |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксе́й Валянці́навіч Улюка́еў (руск.: Алексе́й Валенти́нович Улюка́ев, нар. 23 сакавіка 1956 г., Масква) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі з 24 чэрвеня 2013 года па 15 лістапада 2016 года. Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа. У 2000—2004 гадах — першы намеснік міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Паплечнік Ягора Гайдара, быў яго саветнікам у ельцынскім ўрадзе пры правядзенні эканамічных рэформаў 1990-х гадоў, а затым намеснікам у інстытуце Гайдара.
З 15 лістапада 2016 года — абвінавачаны ў вымагальніцтве хабару ў памеры 2 мільёнаў долараў ЗША ў выканаўчага дырэктара кампаніі «Раснафта» Ігара Сечына. 15 снежня 2017 года суд прыгаварыў Улюкаева да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў 130 млн рублёў. 12 мая 2022 года выйшаў на волю, вызвалены ўмоўна-датэрмінова.