Поўнае імя | Аляксей Вячаслававіч Сучкоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 чэрвеня 1981[1][2] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Сучкоў (нар. 10 чэрвеня 1981, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Выхаванец лідскага футбола, пачаў кар’еру ў Гродне, потым гуляў ва Украіне і ў Расіі. У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за салігорскі «Шахцёр», але 21 мая 2009 года быў разам з Мікітам Букаткіным адлічаны з клуба за парушэнне спартыўнага рэжыму[3]. У 2010 годзе гуляў за карагандзінскі «Шахцёр», у 2011 годзе вярнуўся ў «Нёман».
У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Спачатку трывала выступаў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, а са жніўня 2013 года стаў звычайна толькі выхадзіць на замену.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Нафтанам»[5]. У складзе наваполацкага клуба стаў асноўным левым паўабаронцам. У лютым 2015 года на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[6], а ў студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана»[7], падоўжыў пагадненне і на наступны сезон[8].
У сакавіку 2017 года стаў капітанам каманды[9]. У сезоне 2017 стаў часцей выступаць у якасці цэнтральнага або правага паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, аднак Сучкоў застаўся ў камандзе і ў студзені 2018 года стаў гуляючым трэнерам[10]. Але, падчас перадсезоннай падрыхтоўкі на поле не выхадзіў і трапіў у заяўку «Нафтана» на сезон 2018 толькі ў якасці трэнера.
У студзені 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны па справе аб дагаварных матчах[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[12].
Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Д3 | Нёман-2 | 10 | 1 | |
1998 | Д3 | Нёман-2 | 9 | 0 | |
1999 | Д3 | Нёман-2 | 19 | 1 | |
1999 | Д1 | Нёман-Белкард | 2 | 0 | |
2000 | Д2 | Нёман Масты | 29 | 7 | |
2001 | Д1 | Нёман-Белкард | 21 | 1 | |
2002 | Д1 | Нёман | 24 | 2 | |
2002/03 (2) | Д1 | Карпаты | 15 | 1 | |
2003/04 (1) | Д1 | Карпаты | 11 | 0 | |
2004 (1) | Д1 | Шыннік | 2 | 0 | |
2004/05 | Д2 | Карпаты | 18 | 0 | |
2005/06 | Д2 | Карпаты | 27 | 2 | |
2006/07 | Д1 | Карпаты | 24 | 2 | |
2007/08 (1) | Д1 | Карпаты | 11 | 0 | |
2007/08 (2) | Д1 | Харкаў | 11 | 0 | |
2008/09 (1) | Д1 | Харкаў | 16 | 0 | |
2009 (1) | Д1 | Шахцёр | 6 | 0 | |
2009 (2) | Д1 | Нёман | 12 | 2 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 30 | 3 | |
2011 | Д1 | Нёман | 28 | 0 | |
2012 | Д1 | Нёман | 18 | 0 | |
2013 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 22 | 2 | |
2014 | Д1 | Нафтан | 27 | 3 | |
2015 | Д1 | Нафтан | 22 | 3 | |
2016 | Д1 | Нафтан | 26 | 1 | |
2017 | Д1 | Нафтан | 26 | 1 |