Поўнае імя | Аляксей Віктаравіч Рудзянок | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 лютага 1993[1] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Рудзянок (нар. 25 лютага 1993, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, нападнік.
Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Пасля выхаду каманды ў Першую лігу ў сезоне 2011 страціў месца ў складзе, і ў 2012 годзе перайшоў у «Іслач», якой таксама дапамог выйсці ў Першую лігу. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА. У сезоне 2014 гуляў за «Рэчыцу-2014», якой дапамог заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.
У сезоне 2015 гуляў у Другой лізе за клубы «Колас» і «Клецк». У 2016 годзе далучыўся да дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы», у складзе якога гуляў за дубль. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 мая 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (2:0), аднак гэты матч так і застаўся адзіным у элітным дывізіёне ў асноўнай камандзе мінчан. У сезоне 2017 вярнуўся ў Першую лігу, выступаў спачатку за «Нёман-Агра», а ў ліпені перабраўся ў «Смаргонь». З 14 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.
У снежні 2017 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў стаў іграком «Іслачы»[2]. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Пад канец сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці паўабаронцы. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі (чатыры разы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі і тройчы ў Кубку Беларусі), часцей гуляў за дубль.
У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[3] і неўзабаве папоўніў склад мінскага НФК[4], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года пакінуў каманду[5].
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[6].
У верасні 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 14 мая 2012 года згуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны (1:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д3 | Гарадзея | 28 | 7 | |
2011 | Д2 | Гарадзея | 5 | 0 | |
2012 | Д3 | Іслач | 28 | 10 | |
2013 | Д2 | Іслач | 15 | 0 | |
2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | 26 | 2 | |
2015 (1) | Д3 | Колас | 6 | 0 | |
2015 (2) | Д3 | Клецк | 13 | 0 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 1 | 0 | |
2017 (1) | Д2 | Нёман-Агра | 15 | 6 | |
2017 (2) | Д2 | Смаргонь | 15 | 8 | |
2018 | Д1 | Іслач | 24 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Іслач | 4 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | НФК | 13 | 1 |