Аляксей Канстанцінавіч Талстой | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Краснорогский[1] |
Дата нараджэння | 24 жніўня (5 верасня) 1817[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня (10 кастрычніка) 1875[1][2] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Пятровіч Талстой[d][1][2] |
Маці | Ганна Аляксееўна Пяроўская[d][2] |
Жонка | Соф’я Андрэеўна Бахмецьева[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, раманіст, перакладчык |
Гады творчасці | з 1830 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасня) 1817, Пецярбург — 28 верасня (10 кастрычніка) 1875, c. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласці) — рускі пісьменнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.
У 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім універсітэце. Займаў высокія дыпламатычныя (1837—1840) і прыдворныя пасады. З 1861 у адстаўцы.
Першая фантастычная аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). З 1854 у час. «Современник» друкаваў парадыйна-сатырычныя вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўданімам Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай…» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драматычнай трылогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм палітычнай барацьбы ў Расіі XVI—XVII ст.
Аўтар праніклівай лірыкі, з ярка выяўленым музычным пачаткам, псіхалагічных навел у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»). Многія вершы пакладзены на музыку П. Чайкоўскім, М. Рымскім-Корсакавым, М. Мусаргскім, С. Рахманінавым і інш.
На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[4], Хведар Жычка.