Аляксей Макаравіч Смірноў | |
---|---|
руск.: Алексей Макарович Смирнов | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1979 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0807032 |
![]() |
Аляксей Макаравіч Смірноў (руск.: Алексей Макарович Смирнов) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст РСФСР (1976). Член ВКП(б) са студзеня 1944 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы камедыйным ролям у кіно, найбольш вядомай з якіх стаў дармаед Федзя з фільма Леаніда Гайдая «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (1965). Пазней Смірноў быў «адкрыты» гледачу як таленавіты драматычны акцёр, перш за ўсё дзякуючы ролі механіка Макарыча ў фільме Леаніда Быкава «У бой ідуць адны „старыя“» (1973).