Аляксей Пятровіч Казлоў

Футбол
Аляксей Казлоў
Поўнае імя Аляксей Пятровіч Казлоў
Нарадзіўся 11 ліпеня 1989(1989-07-11)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Мінск 5 (0)
2005—2006   Беларусь Змена (Мінск) 31 (5)
2008—2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 118 (2)
2009   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 8 (0)
2014—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 49 (6)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 19 (1)
2018 Беларусь Орша 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2007—2008 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксей Казлоў (нар. 11 ліпеня 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы «Мінска», з 2008 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда». З цягам часу замацаваўся на пазіцыі флангавага абаронцы. У сезоне 2013 года быў выцеснены адтуль Аляксеем Панкаўцом і Анры Хагушам і стаў гуляць на флангу паўабароны.

У студзені 2014 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе замацаваўся ў аснове. Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца ці левы паўабаронца.

Па заканчэнні сезона 2014 меў намер пакінуць Бабруйск[3]. У студзені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Жэтысу», аднак беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым вярнуўся ў «Белшыну»[5] і пачаў у клубе сезон 2015. У сезоне 2015 заставаўся асноўным абаронцам каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе дынамаўцаў, аднак, амаль не гуляў, прапусціўшы большую частку сезона 2016 з-за траўмы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7].

У студзені 2017 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[8]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага іграка каманды, выступаў у якасці левага або правага абаронцы, у другой палове сезона з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Нафтан» і ў пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», якую пакінуў у жніўні таго ж года[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[10].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Ігрок алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпіядзе 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 Змена-2 Беларусь 7 0
2006 Д3 Змена Беларусь 24 5
2007 Д1 Мінск Беларусь 5 0
2008 Д1 Тарпеда Беларусь 14 0
2009 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 1 0
2009 (2) Д2 СКВІЧ Беларусь 8 0
2010 Д1 Тарпеда Беларусь 26 0
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 28 0
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 0
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 22 2
2014 Д1 Белшына Беларусь 29 4
2015 Д1 Белшына Беларусь 20 2
2016 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2017 Д1 Нафтан Беларусь 19 1
2018 (1) Д2 Орша Беларусь 12 0
  1. Aleksey Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Букаткин и Козлов перешли в "Белшину" (руск.). football.by (22 студзеня 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Щербаков, Букаткин и Козлов покидают "Белшину" (руск.). football.by (2 снежня 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Алексей Козлов не подошел "Жетысу" (руск.). football.by (18 студзеня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
  5. Козлов тренируется с «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (12 лютага 2016). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Минское "Динамо" покинуло пятеро футболистов (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Алексей Козлов сменил минское "Динамо" на "Нафтан" (руск.). football.by (10 студзеня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Попурри. “Торпедо” принял Владимир Невинский (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 27 жніўня 2018.
  10. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.