Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Олексій Юрійович Резніков | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Зяленскі | ||||||
Кіраўнік урада | Дзяніс Шмыгаль | ||||||
Папярэднік | Андрэй Таран | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1966 (57 гадоў) Львоў, Украінская ССР, СССР |
||||||
Бацька | Юрый Аляксеевіч Рэзнікаў | ||||||
Маці | Елена Георгіеўна Рэзнікава | ||||||
Жонка | Юлія Зорый | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў (укр.: Олексій Юрійович Резніков, нар. 18 чэрвеня 1966, Львоў, УССР, СССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Украіны з 4 лістапада 2021 года[1] па 5 верасня 2023 года, адвакат, Заслужаны юрыст Украіны, першы намеснік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе з 5 траўня 2020 года, сябра СНБА (з 19 сакавіка 2020)[2].
Віцэ-прэм’ер-міністр — міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны (з 4 сакавіка 2020[3] па 3 лістапада 2021 года), прадстаўнік Украіны ў працоўнай падгрупе па палітычных пытаннях Трохбаковай кантактнай групы (з 18 верасня 2019 па 5 траўня 2020 года)[4].
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1966 года ва Львове.
З 1984 па 1986 гады праходзіў тэрміновую службу ў ВПС СССР: в/ч 87358 (Наваград-Валынскі); в/ч 53904 (Луцк). У 1991 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У 2008—2014 гадах — дэпутат Кіеўскай гарадской рады VI склікання. Абраны ад Блока Мікалая Катэрынчука. Сябра камісіі па пытаннях правапарадку, рэгламенту і дэпутацкай этыкі.
З чэрвеня 2014 года — дэпутат Кіеўскай гарадской рады VII склікання. Старшыня камісіі Кіеўскай гарадской рады па пытаннях аднаўлення правоў рэабілітаваных.
19 чэрвеня 2014 года абраны намеснікам гарадскога главы — сакратаром Кіеўскай гарадской рады.
З 2015 года:
З красавіка 2016 года — намеснік старшыні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) па пытаннях вытворчасці самакіравальных паўнамоцтваў. Да паўнамоцтваў адносіліся: ажыццяўленне паўнамоцтваў КГДА па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах развіцця мясцовага самакіравання, унутранай палітыкі, міжнародных адносін, турызму, рэкламы, аховы культурнай спадчыны, адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны, моладзі і спорту, адказваў за правядзенне рэформаў у сферах дэцэнтралізацыі, мясцовага самакіравання і іншых сферах жыццядзейнасці горада Кіева.
У 2017 годзе адказваў за арганізацыю і правядзенне песеннага конкурсу «Еўрабачанне» ў Кіеве з боку КГДА[7]. У 2018 годзе адказваў за арганізацыю і правядзенне фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезону 2017/2018 з боку КГДА[8].
1 лістапада 2021 года падаў заяву аб адстаўцы з пасады Віцэ-прэм’ер-міністра — Міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Украіны. У гэты ж дзень сябры партыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай радзе на паседжанні фракцыі падтрымалі кандыдатуру Аляксея Рэзнікава на пасаду Міністра абароны Украіны[9]. 3 лістапада 2021 года Вярхоўная рада Украіны звольніла яго з пасады Віцэ-прэм’ер-міністра — Міністра па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны. За гэта рашэнне прагаласавалі 329 дэпутатаў[10]. 4 лістапада 2021 года Вярхоўная рада прызначыла Рэзнікава на пасаду Міністра абароны Украіны. За рашэнне прагаласавалі 273 дэпутата Вярхоўнай рады Украіны[11].
У 2022 годзе стаў адным з прадстаўнікоў Украіны на расійска-ўкраінскіх перамовах па спыненні вайны паміж дзяржавамі.
5 верасня 2023 года звольнены з пасады Міністра абароны Украіны.