Аляксей Яфімавіч Учыцель

Аляксей Яфімавіч Учыцель
Дата нараджэння 31 жніўня 1951(1951-08-31)[1] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Яфім Юльевіч Учыцель[d]
Дзеці Ганна Аляксееўна Перасільд
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
IMDb ID 0879783
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Яфімавіч Учыцель (руск.: Алексе́й Ефи́мович Учи́тель, нар. 31 жніўня 1951, Ленінград) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2002), мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рок».

Нарадзіўся 31 жніўня 1951 у Ленінградзе ў сям’і рэжысёра-дакументаліста Яфіма Учыцеля. У 1975 годзе скончыў УДІК, працаваў на Ленінградскай студыі дакументальных фільмаў. У 1990 годзе заснаваў сваю кінастудыю «Рок». Дэбютам у якасці рэжысёра гульнявых фільмаў стаў фільм «Манія Жызелі».

У 2000 годзе ён атрымаў прэмію «Ніка», Гран-пры «Кінатаўра» і намінацыю на «Крыштальны глобус» за фільм «Дзённік яго жонкі». У 2002 годзе стаў народным артыстам Расіі.

Фільм 2005 года «Космас як прадчуванне» атрымаў галоўны прыз XXVII ММКФ — «Залатога Святога Георгія» і прэмію «Залаты арол» за лепшую рэжысёрскую працу. З 2010 года — прэзідэнт Міжнароднага Кінафестывалю дакументальнага, кароткаметражнага ігравога і анімацыйнага кіно «Пасланне да Чалавека» («Message to Man») у Санкт-Пецярбургу.

З’яўляецца членам Прэзідыума Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка».

Зноскі

  1. Alexej Učitěl // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #143938754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.