Аляска | |
---|---|
англ.: Alaska Peninsula | |
56°30′ пн. ш. 158°45′ з. д.HGЯO | |
Акваторыі | Ціхі акіян, Брыстальскі заліў, Берынгава мора |
Найвышэйшы пункт | 2 507 м |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляска — паўвостраў на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі (ЗША, штат Аляска), паміж Брыстольскім залівам Берынгава мора і Ціхім акіянам.
Даўжыня каля 700 км, шырыня да 170 км. Найбольшая вышыня 2 507 м (вулкан Веніямінава). Гарысты Алеуцкі хрыбет з дзеючым (Катмай, 2 047 м) і патухлымі вулканамі. Горныя тундры, невялікія ледавікі. Уздоўж паўночна-заходняга ўзбярэжжа нізіны са шматлікімі азёрамі, субарктычныя лугі.