Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Аліна Генадзеўна Талай |
Спецыялізацыя | 100 metres hurdles[d] |
Клуб | СК УС РБ, РЦФВС |
Нарадзілася |
14 мая 1989[1] (35 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Гады кар’еры | 2011—2023 |
Трэнер | Віктар Мяснікоў |
Рост | 164 см |
Вага | 54 кг |
IAAF | 14269587 |
Асабістыя рэкорды | |
100 м | 11.48 (2011) |
200 м | 23.59 (2011) |
100 м з/б | 12.63 (2016) NR |
Асабістыя рэкорды ў памяшканні | |
60 м | 7.31 (2015) |
60 м з/б | 7.85 (2015) NR |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аліна Генадзеўна Талай (нар. 14 мая 1989, Орша) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бар'ерным бегу на 60 метраў, 100 метраў з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Чэмпіёнка Еўропы 2011 сярод моладзі, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету ў памяшканнях 2012, чэмпіёнка Еўропы 2012. Чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях 2015.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года і Алімпійскіх гульняў 2016 года ў катэгорыі 100 м (бар’еры).
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 100 м метраў з бар’ерамі.
Рэкардсменка Беларусі ў бегу на 100 м з бар’ерамі — 12,41 сек. (2018), у бегу на 60 м з бар’ерамі — 7,85 сек. (2015).
Срэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы 2016 года ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12.68 сек[2].
На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 6 месца ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі з вынікам 7.96 сек[2].
23 лістапада 2023 года Аліна Талай аб’явіла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры, паколькі вырашыла сканцэнтравацца на дзейнасці спартыўнага трэнера[3].