Аліна Яноўская

Аліна Яноўская
польск.: Alina Janowska
Дата нараджэння 16 красавіка 1923(1923-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 2017(2017-11-13)[3][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Анджэй Барэцкі[d] і Войцех Заблоцкі[d]
Дзеці Міхал Заблоцкі[d]
Месца працы
Прафесія актрыса, змагар Супраціўлення, кінаактрыса, танцоўшчыца, настаўнік музыкі
Узнагароды
IMDb ID 0417923
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліна Яноўская (польск.: Alina Maria Janowska-Zabłocka; 16 красавіка 1923, Варшава — 13 лістапада 2017, Варшава) — польская актрыса, удзельніца Варшаўскага паўстання.

Нарадзілася 16 красавіка 1923 года ў Варшаве ў сям’і буйных земляўласнікаў. Бацька, па адукацыі інжынер сельскай гаспадаркі, быў ад’ютантам генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Маці, Марцэліна Рымкувічоўна, па адукацыі спявачка аперэты, адмовілася ад шматспадзеўнай кар’еры дзеля мужа і сям’і. Брат бацькі, Богдан Яноўскі, земляўласнік маёнтку Яноўскіх у вёсцы Паляны-2 каля Вішнева, быў расстраляны бальшавікамі ў Харкаве (1940, частка катынскага расстрэлу). Яна ў 1939 годзе ўцякла з Крэсаў да Варшавы. У 1942 годзе была арыштавана і зняволена ў вязніцы Сербія ў Варшаве. У Варшаўскім паўстанні з першага да апошняга дня (батальён «Кіліньскі»). Памерла 13 лістапада 2017 года ў Варшаве.

Выбраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Złotopolscy (1997—2008),
  • Podróż za jeden uśmiech (1971),
  • Wojna domowa (1965),
  • Zakazane piosenki (1947).

Зноскі

  • Dariusz Michalski, Jam jest Alina czyli Janowska Story, Prószyński i S-ka, Warszawa 2007, ISBN 978-83-7469-597-8.