Алірэза Акбары | |
---|---|
перс.: علیرضا اکبری | |
![]() | |
Нараджэнне |
21 кастрычніка 1961 |
Смерць |
14 студзеня 2023[1] (61 год) |
![]() |
Алірэза Акбары (перс.: علیرضا اکبری; 21 кастрычніка 1961 — 14 студзеня 2023) — іранскі палітык, намеснік міністра абароны з 2000 па 2008 год пры генерале Алі Шамхані падчас прэзідэнцтва рэфарматара Махамада Хатамі.
У 2019 годзе Акбары быў арыштаваны і прысуджаны да пакарання смерцю па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць МІ-6 і Вялікабрытаніі.
У 1988 годзе стаў членам ваеннай арганізацыі, якая забяспечыла спыненне агню паміж Іранам і Іракам падчас ірана-іракскай вайны[2].
У 2000-я гады лічыўся набліжаным міністра абароны Алі Шамхані, які прызначыў яго сваім намеснікам. Пасля заканчэння сваёй дзейнасці на пасадзе ў 2008 годзе, пераехаў у Вялікабрытанію[3].
У 2019 годзе падчас паездкі на радзіму быў арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на брытанцаў. Сцвярджалася, што Акбары адыграў ролю ў забойстве вядучага іранскага навукоўца-ядзершчыка Махсена Фахрызадэ, забітага ў выніку нападу 2020 года пад Тэгеранам. Палітык не прызнаўся ў непасрэдным удзеле ў змове[4], але сказаў, што брытанскі агент запытваў інфармацыю пра яго[5]. Урад Вялікабрытаніі заяўляў, што гэтыя сцвярджэнні не адпавядалі рэчаіснасці[6][7].
14 студзеня 2023 года Акбары быў павешаны[8].