Амазонамахія (грэч. Ἀμαζονομαχίαι) — барацьба старажытнагрэчаскіх герояў Белерафонта, Геракла, Тэсея, Ахіла і іншых з амазонкамі — ваяўнічым племем жанчын.
Папулярны сюжэт у грэчаскім і эліністычным мастацтве, у прыватнасці, у вазапісе. Паводле меркавання навукоўцаў, амазонамахія магла сімвалізаваць перамогу грэчаскай культуры над варварамі. Матывы амазонамахіі распрацоўваліся і ў постантычным мастацтве, асабліва ў стылі барока[1].