Амарыла
| ||||||||||||||||||||||||
Амарыла[7] (англ.: Amarillo) — горад на поўдні ЗША, размешчаны ў паўночнай частцы штата Тэхас, на вышыні каля 1100 метраў над узроўнем мора. Адміністрацыйны цэнтр акругі Потэр. З’яўляецца 14-м па колькасці горадам Тэхаса (196 429 чалавек паводле ацэнкі на 2013 год). Важны прамысловы цэнтр паўночнага Тэхаса. Міжнародны аэрапорт. Заснаваны ў 1887 годзе як чыгуначная станцыя (на чыгуначнай лініі «Форт-Уэрт-Дэнвер»).