Амарыліс

Амарыліс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaryllis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202501
NCBI  51431
EOL  46525951
GRIN  g:485
IPNI  1337-1

Амарыліс (Amaryllis) — алігатыпны род аднадольных раслін сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae). Выдзелены шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем у 1753 годзе[1]. Многія з раслін таксічныя[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны.

Лісце прыкаранёвае, размешчана ў два шэрагі.

Кветкі сабраны ў парасонападобнае суквецце; у суквецці па 2-12 кветак.

Плод — раскрывальная каробачка, насенне можа мець прыдаткі ў выглядзе крылцаў.

Лік храмасом 2n = 22[3].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

У дзікай прыродзе прадстаўнікі роду з'яўляюцца эндэмікамі Капскай правінцыі (ПАР)[4]. Занесены ў Аўстралію[5].

Традыцыйна лічыцца манатыпным родам з відам Amaryllis belladonna[6], аднак у 1998 годзе быў апісаны яшчэ адзін від, які ў цяперашні час прызнаецца ў навуковым свеце. Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 4 віды[7]:

Раней у род Амарыліс уключаліся віды, якія цяпер вылучаныя ў род Hippeastrum, ва ўжытку яны звычайна называюцца амарылісамі.

Зноскі