Амарэта | |
---|---|
італ.: Amaretto | |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Год заснавання | 1525 |
Мацунак | 25 |
Амарэта — цёмна-карычневы лікёр на аснове міндалю і / або абрыкосавых ядзеркаў і прысмакаў. Па смаку нагадвае марцыпан, мае водар міндальнага арэха. Утрыманне спірту — 21-28 %. Арыгінал лікёру амарэта, Amaretto di Saronno, сваімі каранямі выходзіць з раёна Сарона ў Італіі.
Амарэта вырабляюць з салодкага і горкага мігдалу з даданнем ванілі і іншых араматычных карэнняў і травы. Мігдал заліваюць вінаградным сіропам, каб сінільная кіслата, якая змяшчаецца ў горкім міндалі, расклалася падчас перагонкі.