Амблістэ́гіум (Amblystegium) — род брыевых імхоў сямейства амблістэгіевых.
Дробныя расліны, утвараюць зялёныя або жоўта-зялёныя небліскучыя ці слаба бліскучыя плоскія дзярнінкі. Сцяблы паўэучыя, няправільна- або перыстагалінастыя, з цалкам аблісцвелымі галінкамі. Лісце дробнае ад яйцападобна-ланцэтнага да ланцэтнага, з простай жылкай, суцэльнакрайняе або зубчастае. Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная.
Шэраг відаў пашыраны ва ўмераных зонах зямнога шара, найбольш — у паўночным паўшар'і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца амблістэгіум паўзучы (Amblystegium serpens), амблістэгіум зменлівы (Amblystegium varium). Растуць на кары дрэў, камянях і вільготнай глебе. Другасныя кампаненты лясных фітацэнозаў.
- Амблистегиум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)