Амброджа Ларанцэці | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1290[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1348 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу |
Уплыў | Дуча дзі Буанінсенья |
![]() |
Амброджа Ларанцэ́ці (італ.: Ambrogio Lorenzetti; ? — 1348) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.
Брат П’етра Ларанцэці. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва Протарэнесансу, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л'Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.