Амгунь

Амгунь
руск. Амгунь, эвенк. Амӈун, ніўхск. Ӽыӈгр
Характарыстыка
Даўжыня 723 км
Басейн 55 500 км²
Расход вады 600[1] м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Бурэінскі хрыбет
 • Каардынаты 50°35′34″ пн. ш. 133°45′42″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Каардынаты 52°56′45″ пн. ш. 139°41′37″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Амурскі ліман → Японскае мора

Краіна
Рэгіён Хабараўскі край
Код у ДВР 20030800112118100081702
physical
Амгунь
Амгунь
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амгу́нь (руск.: Амгу́нь[1], эвенк.: Амӈун; ніўх.: Ӽыӈгр) — рака ў Хабараўскім краі Расіі, левы прыток ракі Амур.

Даўжыня ракі 723 км. Плошча вадазбору — 55 500 км². Сярэдні расход вады 600[1] м³/с (488 м³/с у ніжнім цячэнні, аб’ём сцёку 15,402 км³/год[2]).

Амгунь бярэ пачатак на схілах Бурэінскага хрыбта. Цячэ пераважна ўздоўж маланаселенай раўніннай мясцовасці. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая. У басейне ракі знаходзіцца возера Чукчагірскае[3]. Рака суднаходная на адлегласці 330 км, ад вусця да сяла імя Паліны Асіпенка.

Прытокі ракі: Сулук, Аякіт, Ніжняя Эльга, Ірунгда, Вялікая Куркальту (Хукалту), Таліджак, Куркальту, Тала-Біракан, Баджал, Эпкакан, Эбкан, Ясіна, Угучан, Эбгунь, Эльга, Велі, Чорны ключ, Юкачы, Нілан, Туянка, Ніланкан, Іган, Сімітка, Німелен (Немілен), Татарскі Ключ, Гакцынка, Мані, Амуксікан, Гугінка, Бумкан, Усман, Ніжні Гарбыляк, Верхняя Балда, Ніжняя Балда, Давакса, Малы Куян, Вялікі Куян, Вялікі Інмакчан, Хава, Ім, Верхняя Бальза, Ніжняя Бальза, Гарбушка, Вялікая Уда, Малая (Ніжняя) Уда, Юшкуты і інш.[4]

У даліне ракі знаходзяцца 2 біялагічныя заказнікі. Уздоўж Амгуні праходзіць папулярны водны турыстычны маршрут. Басейн ракі вядомы біялагічнай разнастайнасцю. Асаблівую цікавасць мае сезонная міграцыя пералётных птушак, нераст прахадных ласосевых рыб.

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 25. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Фролова Н. Л. Амгунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  4. Река Амгунь // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 25, 489. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)