Амерыканскае матэматычнае таварыства | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | матэматычная арганізацыя[d] |
Кіраўнік | Ruth Charney[d][3] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1888 |
Член у | |
ams.org (англ.) | |
![]() |
Амерыканскае матэматычнае таварыства (англ.: American Mathematical Society) — асацыяцыя прафесійных матэматыкаў, накіраваная на развіццё матэматычнай навукі і падтрымку матэматычнай адукацыі. Выдае навуковыя часопісы, ладзіць канферэнцыі, штогод прысуджае гранты і прэміі, аплочвае навучанне адоранай моладзі.
Створана ў 1888 годзе ў Нью-Ёрку па ініцыятыве Томаса Фіске. У якасці ўзору паслужыла Лонданскае матэматычнае таварыства, праца якога зрабіла вялікае ўражанне на Фіске. Першым прэзідэнтам быў абраны Джон Ховард Ван Амрындж, а Томас Фіске стаў першым сакратаром таварыства, ён жа стаў рэдактарам часопіса, які выдаецца таварыствам. Да 1894 года таварыства ўжо мела дастаткова членаў за межамі Нью-Ёрка і атрымала сучасную назву — Амерыканскае матэматычнае таварыства.
У 1951 годзе штаб-кватэра таварыства пераведзена ў Провідэнс (штат Род-Айленд).