Амстэрдамская фондавая біржа

Амстэрдамская фондавая біржа — былая назва біржы, размешчанай у Амстэрдаме. У верасні 2000 года яна злілася з Брусельскай фондавай біржай і Парыжскай фондавай біржай, утварыўшы аб'яднаную кампанію пад назвай Euronext, і вядомую цяпер як Euronext Amsterdam.

Аблігацыя Галандскай Ост-індскай кампаніі ад 7 лістапада 1623 года на суму 2,400 флорынаў.

Амстэрдамская Фондавая Біржа лічыцца самай старой у свеце. Яна была заснавана ў 1602 годзе Галандскай Ост-індскай кампаніяй (Verenigde Oostindische Compagnie, or "VOC"), пасля была пераназвана ў Амстэрдамскую Біржу і першая пачала гандляваць каштоўнымі паперамі. У гісторыі біржаў вялікае значэнне мела Амстэрдамская таварная біржа, якая ўзнікла ў 1608 г. Менавіта на Амстэрдамскай біржы ўпершыню была ўведзена гандаль па ўзорах і пробах тавараў, а ў далейшым былі ўстаноўлены якасныя нормы для тавараў, што дазволіла весці гандаль без прадстаўлення на біржу самой прадукцыі.

Амстэрдамская біржа была першай біржай, на якой сталі праводзіцца аперацыі з каштоўнымі паперамі. Гандаль вёўся аблігацыямі дзяржаўных пазык Галандыі, Англіі, Партугаліі, акцыямі Галандскай і Брытанскай Ост-Індскай, а пазней — Вест-Індскай гандлёвых кампаній. Усяго на гэтай біржы катыраваліся каштоўныя паперы 44 найменняў.