Амінакіслоты (амінакарбонавыя кіслоты) — арганічныя злучэнні, у малекуле якіх адначасова ўтрымліваюцца карбаксільныя і амінныя групы.
Амінакіслоты могуць разглядацца як вытворныя карбонавых кіслот, у якіх адзін або некалькі атамаў вадароду замененыя на амінныя групы.
Мінорная амінакіслата — рэдкая амінакіслата, якая не ўваходзіць у склад 20 звычайных амінакіслот, з якіх складаюцца бялкі. Усе мінорныя амінакіслоты — вытворныя звычайных амінакіслот, напрыклад 4-оксіпралін, 5-оксізілін. Яны ўзнікаюць у складзе поліпептыду ў выніку ягонай мадыфікацыі.