Нарадзіўся |
13 красавіка 1996[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 6 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Амірбек Джурабаеў (нар. 13 красавіка 1996) — таджыкскі футбаліст, паўабаронца малайзійскага клуба «Кедах» з Алор-Сетара.
Выступаў за моладзевую каманду маскоўскага ЦСКА. У 2014 годзе стаў іграком таджыкскага клуба «Хайр». Разам з «Хайрам» атрымаў срэбраныя медалі чэмпіянату 2014.
23 лютага 2015 пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. У «Шахцёры» гуляў за дубль, за асноўны склад так і не дэбютаваў, хоць трывала з’яўляўся на лаўцы запасных. 14 ліпеня 2015 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].
У студзені 2016 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але не падышоў гэтаму клубу[5]. У першай палове 2016 года гуляў за «Баркчы», а ў чэрвені перайшоў у стан дзейнага чэмпіёна Таджыкістана — клуб «Істыклол», з якім тройчы выйграў чэмпіёнскі тытул.
У ліпені 2019 года папоўніў склад узбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана. У жніўні 2020 года вярнуўся ў «Істыклол». У сакавіку 2022 года далучыўся да філіпінскага клуба «Юнайтэд Сіці», а ў снежні 2022 года падпісаў кантракт з малайзійскім «Кедахам».
З’яўляўся іграком моладзевай зборнай Таджыкістана. 7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Таджыкістана ў таварыскім матчы супраць Эстоніі.