Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Ам’ен (фр.: Amiens, пікард.: Anmien) — горад на поўначы Францыі, на сямі рукавах ракі Сома. Галоўны горад гістарычнай вобласці Пікардыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Сома. Насельніцтва 136 тыс. жыхароў.
Як і іншыя гарады на паўночным захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаванне, лёгкая, хімічная прамысловасць. У 1970 годзе адкрыўся ўніверсітэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага ам’енца Жуля Верна.
|
Ам’ен моцна пацярпеў падчас абедзвюх сусветных войнаў. Цэнтр горада з адноўленай ратушай XVII стагоддзя, царквой Сен-Жэрмен XV стагоддзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасляваенны час.
Галоўная славутасць горада — Ам’енскі сабор, здольны змясціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 г. сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва.
Зборы старажытнаегіпецкага, антычнага і заходнееўрапейскага мастацтва размешчаны ў музеі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музеяў Францыі.