Ан Крысцін Флатлан | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | біятлон |
Клуб | Vik IL[d] |
Нарадзілася |
6 лістапада 1982 (42 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 62 кг |
Ан Крысцін Афет Флатлан[1] (Флатланд[2][3][4][5]) (нарв.: Ann Kristin Aafedt Flatland, нар. 6 лістапада 1982, Осла) — нарвежская біятланістка, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў жаночай эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету ў эстафетах. Пераможца спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету па біятлоне і чатырохразовая пераможца ў эстафетах.
Ан Крысцін Флатланд нарадзілася 6 лістапада 1982 года ў прыгарадзе Осла Віке.[1] Хобі — гульня на гітары, паляванне, рыбалка,[4] горныя паходы.[5]
Ан Крысцін з ранняга дзяцінства займалася спортам: футболам, лёгкай атлетыкай.[5]
Ужо ў 19-гадовым узросце прынята ў юніёрскую зборную Нарвегіі па біятлоне. У 2003 годзе Флатланд трапляе ў асноўную зборную і ў тым жа сезоне дэбютуе ў Кубку свету. Яшчэ праз тры з паловай гады прыходзяць першыя поспехі. На чэмпіянаце свету па біятлоне 2007 Ан Крысцін заваявала бронзу ў эстафеце і стала пятай у спрынтарскай гонцы.[1]
Першы поспех у асабістай гонцы адбыўся ў Флатланд у сезоне 2009—2010 гадоў, калі яна двойчы ўзяла бронзу — у спрынце на оберхофскам этапе і ў пасьюте ў Антэрсельве. Першае золата Ан Крысцін атрымала ў змяшанай эстафеце на этапе ў Кантыялахці, а першае срэбра ў аналагічным відзе ў Ханты-Мансійску.[1]
У сезоне 2010—2011 Флатланд атрымлівае сваю першую асабістую перамогу — яна выйграе спрынтарскую гонку ў нямецкім Оберхофе. Па выніках сезону Ан Крысцін заняла 16-е месца ў агульным заліку Кубка свету — лепшае яе дасягненне.[1]
Разам з тым, на працягу ўсёй кар'еры Ан Крысцін не адрознівалася стабільнасцю.[5]
Ан Крысцін прапусціла сезон 2011/2012 года ў сувязі з нараджэннем 23 красавіка 2012 года[6][7] дачкі Анне.[8] 18 жніўня 2012 года Флатланд выйшла замуж за Крысціяна Брэкена.[8]
Ан Крысцін паставіла перад сабой мэту вярнуцца ў спорт у сезоне-2012/2013,[9]. Ужо ў 2012 годзе Ан Крысцін выйграла пасля вяртання свой першы этап у Бейтасталене (кубак IBU), перамогшы ў індывідуальнай гонцы[10] і спрынце.[11]
На чэмпіянаце свету ў Чэхіі ў 2013 годзе ў гонцы пераследу Ан Крысцін ў барацьбе за сярэбраны медаль, абганяючы расійскую біятланістку Вольгу Зайцаву, звалілася на павароце, зачапіўшы саперніцу. У выніку на фінішы абедзве засталіся без медалёў. Ан Крысцін фінішавала 7-й, а Зайцава 4-й, саступіўшы ў барацьбе за бронзавы медаль ўкраінскай біятланістцы Алене Підгрушнай, якая здолела аб'ехаць тых, хто ўпаў, як і полька Крысціна Палка, якая стала ў выніку 2-й.[12][13][14][15][16]