Ана фон Зангерсгаўзен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Anno von Sangershausen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Попо фон Астэрна | ||||||
Пераемнік | Хартман фон Гельдрунген | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 8 ліпеня 1273 | ||||||
Член у | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ана фон Зангерсгаўзен (ням.: Anno von Sangershausen, ? — 1273) — вялікі магістр Тэтонскага ордэна ў 1256—1273.
Род Ана паходзіў з Цюрынгіі. Назва яго прозвішча паходзіць ад назвы горада Зангерсгаўзен. У 1254 выбраны ландмейстэрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. Браў удзел у пабудове замка Мемельбург (Клайпеда). У 1256 ваяваў з літоўцамі і хрысціў Жмудзь. Летам гэтага ж года, у Рыме, выбраны вялікім магістрам ордэна, замест Астэрна.
Падчас яго кіравання ў 1260 у Прусіі і некаторых землях Лівоніі, выбухла народнае паўстанне. Карыстаючася нестабільнасцю Аляксандр Неўскі захапіў Тарту.
Ана фон Зангерсгаўзен адразу арганізаваў дыпламатычнае падарожжа па краінах Еўропы, з мэтай ратавання ад гібелі Тэўтонскага ордэна. Падчас падарожжа здолеў завербаваць рыцараў з Цюрынгіі, Саксоніі, Чэхіі і Аўстрыі, таксама заручыўся падтрымкай рымскага папы і еўрапейскага духавенства.
У 1266 адправіўся з Прусіі ў Палесціну. У гэтым жа годзе войска мамлюкоў асадзіла сталіцу ордэна замак Манфор, але так і не здолела яго захапіць. У 1271 мамлюкі пад камандваннем Бейбарсу захапілі замак. Нягледзячы на гэта, тэўтонцам атрымалася выратаваць свой архіў і скарбы. Сталіца ордэна зноў была перамешчана ў Акру. Вялікі магістр заставаўся тут да 1272. Затым ён вярнуўся ў Германію, каб працягнуць вярбоўку добраахвотнікаў з Цюрынгіі і Мейсена. Аднак у 1273 магістр раптоўна памёр.