| ||||||||||||||||
Ана́ба (араб. عنابة, 'Annābà «Месца, дзе расце зізіфус»; бербер. Aânavaen), у 1830—1963 гадах раней вядомы таксама як Бо́н, Бо́на (фр. Bône) — найбуйнейшы горад паўночна-ўсходняга Алжыра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, буйны порт на ўзбярэжжа Бонскага заліва Міжземнага мора. Размешчаны за 152 км на паўночны ўсход ад горада Канстанціна і за 80 км на захад ад мяжы з Тунісам. Насельніцтва — 257359 чалавек (2008).