Анакрэонт | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀνακρέων | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 570 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 485 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, эпіграматыст, гафмейстэр |
Жанр | Манадычная лірыка |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, стар.-грэч.: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэчаскі лірычны паэт. Быў уключаны ў кананічны спіс Дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.
Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы.
Адзін з першых лірыкаў Грэцыі. Пясняр любові, весялосці і сяброўскіх баляванняў (вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыццё ў каханні і сяброўстве. Паэзія Архілоха вызначаецца вытанчанасцю апрацоўкі, таму шматлікія пазнейшыя паэты, зачараваныя яго стылем, пісалі ў той самай манеры, імкнучыся да прыгажосці формы.
Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.