Ана́нке, Ана́нка (стар.-грэч.: Ἀνάγκη, «непазбежнасць, лёс, патрэба, неабходнасць») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] бажаство неабходнасці, непазбежнасці, персаніфікацыя лёсу і перадвызначанасці[2]. Шанавалася ў арфічных вераваннях. Ананке блізкая да Адрастэі і Дыке.
Паводле орфікаў, дачка Афрадыты Ураніі[3]. Паводле орфікаў[4] і Платона, маці мойраў (ад Зеўса). Паводле Плутарха, нарадзіла Адрастэю ад Зеўса[5]. Яе храм у Карынфе[6].
Паводле Платона, паміж каленаў Ананке круціцца верацяно, вось якога — сусветная вось, мойры ж час ад часу дапамагаюць вярчэнню[7].
Уяўленне пра Ананке ясна адбілася ў «Праметэі» Эсхіла (ахвяра Ананке — Праметэй); сюды ж адносіцца: пераслед эрыніямі мацізабойцы Арэста ў трагедыі «Эўменіды», праклён сям'і Эдыпа і яго жудасныя мімавольныя злачынствы ў незахванай трагедыі Эсхіла, а асабліва ў трагедыях Сафокла «Эдып-цар» і «Эдып у Калоне».