Анаплазмы (Anaplasma) — род бактэрый сямейства анаплазмавыя (Anaplasmataceae) парадку Rickettsiales: кровапаразіты жвачных жывёл і чалавека.
Форма цела круглявая, дыяметр да 1 мкм. Размножваюцца дзяленнем. Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Выклікаюць захворванні крыві (анаплазмозы). У чырвоных крывяных клетках буйной рагатай жывёлы паразытуе Anaplasma marginale, у авечак і коз — Anaplasma ovis. Гранулацытарны анаплазмоз чалавека выклікае Anaplasma phagocytophilum.
На май 2015 года ў род уваходзяць 7 відаў[1]:
Зноскі