Анарэ дэ Бальзак | |
---|---|
Honoré de Balzac | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Анарэ Бальса |
Псеўданімы | Horace de Saint-Aubin[1], Lord R’Hoone, Viellerglé і Saint Aubin[1] |
Дата нараджэння | 20 мая 1799[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1850[6][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bernard-François Balzac[d] |
Маці | Anne-Charlotte-Laure Sallambier[d] |
Жонка | Эвеліна Ганская |
Дзеці | Marie-Caroline Du Fresnay[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, літаратурны крытык, пісьменнік, празаік, журналіст, мастацкі крытык, эсэіст, драматург, выдавец |
Гады творчасці | з 1829 |
Кірунак | рэалізм |
Мова твораў | французская |
Прэміі |
Q130762055? (1952) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Анарэ́ дэ Бальза́к[9] (фр.: Honoré de Balzac [ɔnɔʁe də balˈzak]; 20 мая 1799, Тур — 18 жніўня 1850, Парыж) — французскі пісьменнік, пачынальнік рэалізму.
Не мае ніякіх роднасных адносін з французскім пісьменнікам Жану-Луі Гез дэ Бальзакам (1597—1654). Імя пры нараджэнні — Анарэ Бальса; часціцу «дэ», якая азначае прыналежнасць да дваранскага роду, пачаў выкарыстоўваць каля 1830 года, таксама змяніў прозвішча для мілагучнасці.
Вучыўся ў Вандомскім каледжы; у 1819 скончыў парыжскую Школу права, адначасова праслухаў курс літаратуры ў Сарбоне.
Першы твор — класіцыстычная трагедыя ў вершах «Кромвель» (1820). Поспех і прызнанне прыйшлі з выхадам гістарычнага рамана «Шуаны» (1829). Прыярытэтам эстэтычнай сістэмы пісьменніка стаў матэрыяльны свет і будзённае жыццё. Гэта выходзіла па-за межы рамантыэму, які панаваў у літаратуры да 1830-х г. Аднак традыцыі рамантычнага мастацтва заўсёды прысутнічалі ў творчасці Бальзака, выяўляліся пры адлюстраванні ўсёпаглынальнай страсці герояў.
Назіральнасць і празорлівасць пісьменніка дазволілі зразумець галоўную тэвдэнцыю эпохі — эканамічнае пераразмеркаванне багацця, уласнасці і выхад на авансцэну новых уладароў жыцця — фінансістаў, спекулянтаў, ліхвяроў, дзялкоў, якія вырашалі лёс грамадства, стваралі жывую гісторыю. Так нарадзіліся вобразы Габсэка, Грандэ, Гарыо, Нусінгена.
Адчуванне свету ў яго цэласнасці і ўнутранай узаемазвязанасці прывяло Бальзака ў 1834 да задумы стварыць «грандыёзны раман пра грамадства», людзей і падзеі ХІХ ст., якая рэалізавана ў вялізным цыкле раманаў і навел (каля 100) пад назвай «Чалавечая камедыя» пра Францыю перыяду Рэстаўрацыі і Ліпеньскай манархіі. Вылучаюцца 3 яго часткі (эцюды). «Эцюды звычаяў» падзяляліся на сцэны прыватнага («Габсэк», 1830; «Трыццацігадовая жвнчына», 1831-34, канчатковая рэд. 1842; «Бацька Гарыо», 1834-35, і інш.), правінцыяльнага («Яўтенія Грандэ», 1833; «Музей старажытнасцяў», 1836-38; «Страчаныя ілюзіі», 1837-43, і інш.), парыжскага («Бляск і ўбоства куртызанак», 1838-47; «Кузіна Бэта», 1846; «Кузэн Понс», 1847, і інш.), ваеннага («Шуаны» і інш.), палітычнага («Цёмная справа», 1841, і інш.) і вясковага («Вясковы лекар», 1833, і інш.) жыцця. «Філасофскія эцюды» склалі «Шчыгрынавая скура» (1830-31), «Элексір даўгалецця» (1830), «Пошукі абсалюту» (1834) і інш. У «аналітычныя эцюды» ўвайшлі «Фізіялогія шлюбу» (1829), «Дробныя нягоды сямейнага жыцця» (1845-46) і інш. Творы аб’ядноўваліся агульнымі героямі, якія ўяўлялі сабой розныя тыпы: узроставыя, прафесійныя, сацыяльныя, маральныя, псіхалагічныя і г.д.
Бальзак абараняў манархію, каталіцызм і адначасова захапляўся буржуазным прагрэсам. Аднак ніхто лепш за яго не паказаў эаганы грамадства, у якім грошы і асабісты інтарэс вынішчаюць усё лепшае, натуральнае з чалавечых адносін і здольныя ператварыць чалавека ў монстра. Творчая манера Бальзака вызначаецца апісальнасцю, стыль — дэталёвасцю, жывапіснасцю.
Яму належаць таксама збор навел «Свавольныя апавяданні» (1832-37), п’есы («Мачаха», 1848, і інш.), крытычныя артыкулы («Эцюд пра Бейля», прадмова да «Чалавечай камедыі» і інш.).
Таксама беларускія пераклады А. дэ Бальзака друкаваліся ў 1930-х гг.[10]: