Анастасія Алегаўна Красоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1999 (25 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | мадэль, актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды |
Сярэбраны леапард[d] (2021) |
IMDb | ID 11460366 |
Анастасія Алегаўна Красоўская (нар. 2 студзеня 1999, Мінск, Беларусь) — беларуская актрыса.
Родам з Мінска, дзе і вырасла. Вучылася на юрыстку-міжнародніцу, але ў 2017 годзе паспрабавала сябе ў мадэльным бізнэсе і нават паспела папрацаваць у Кітаі. Супрацоўнічала з буйнымі міжнароднымі брэндамі, акрамя кітайскіх подыумаў, удзельнічала ў паказах ва Украіне, Карэі і Італіі.
У 2019 годзе атрымала ролю ў кліпе Цімы Беларускіх «Вітамінка». Яе кінадэбют — расійскі мастацкі фільм 2021 года пад назвай «Герда», дзе сыграла ролю правінцыйнай студэнткі сацфака, якая падпрацоўвае стрыптызёркай, каб дапамагаць хворай маці.
На кінафестывалі ў швейцарскім адзначылі прызам за найлепшую жаночую ролю. Яна расказвала, што яе праца ў «Гердзе» ўразіла вядомага аргенцінскага рэжысёра Гаспара Наэ: «Гэтая карціна закранула яго, ён напісаў пра гэта асабіста».
У 2022 годзе атрымала галоўную жаночую роль ў спартовай драме «Бультэр’ер» пра баі без правіл.
Адначасова з поўнаметражкамі спрабуе сябе ў расійскіх серыялах. Яна з’явілася ў трэцім сезоне драмы «Складаныя падлеткі» (у ролі стрыптызёркі), прыгодніцкіх серыялах «Зграя» і «Чорная вясна», а таксама ў драме «Актрысы».