Анастасія Іванькова | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Грамадзянства | Беларусь |
Спецыялізацыя | групавыя спаборніцтвы |
Клуб | БФСТ «Дынама» |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1991 (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Рост | 170 см |
Вага | 53 кг |
Ліцэнзія FIG | 8848 |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Каманднае першынство | 54.800 (2010) |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство | 54.750 (2012) |
Анастасі́я Уладзі́міраўна Іванько́ва (нар. 22 лістапада 1991) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Іванокова атрымала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Алесяй Бабушкінай, Зінаідай Лунінай, Глафірай Марціновіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане Іванькова атрымала срэбны медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Марынай Ганчаровай, Наталляй Лешчык, Аляксандрай Наркевіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.
Пасля сканчэння спартыўнай кар’еры ў 2012 годзе[2] жыве і працуе трэнерам у ЗША[3].