Анатоль Аляксеевіч Саланіцын | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1934[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1982[1][2] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Larisa Solonitsyna[d] |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | 1963 — 1982 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0813463 |
Анатоль Аляксеевіч Саланіцын (руск.: Анато́лий Алексе́евич Солони́цын; імя пры нараджэнні — Ота; 30 жніўня 1934, Багародск, Горкаўскі край — 11 чэрвеня 1982, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно; заслужаны артыст РСФСР (1981).
Пасля заканчэння школы Саланіцын паступіў у будаўнічы тэхнікум. Атрымаўшы там спецыяльнасць слесара-інструментальшчыка, ён уладкаваўся на завод, але яго рабочая біяграфія працягнулася нядоўга, бо бацьку адправілі працаваць у Кіргізію, і сям’я перасялілася ў горад Фрунзэ. Там Саланіцын пачаў удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, чытаў вершы, выступаў з куплетамі.
У 1955 годзе Саланіцын адправіўся ў Маскву, дзе тройчы спрабаваў паступіць у ГІТІС. Быў прыняты ў Свярдлоўскі драматычны тэатр.
Скончыўшы вучобу ў студыі ў 1960 годзе, быў прыняты ў штат Свярдлоўскага драмтэатра. Тут ён сыграў масу роляў другога плана.
З 1960 па 1972 гады быў акцёрам у тэатрах Свярдлоўска, Мінска, Новасібірска, Таліна. З 1972 па 1976 гады выступаў у тэатры імя Ленсавета. Змяняў Свярдлоўск на Талін, каб сыграць у рэжысёра Арсенія Сагальчыка ў п’есе Леаніда Андрэева «Той, хто атрымлівае аплявухі». Пайшоў з Тэатра Ленсавета, калі Таркоўскі паклікаў яго ў Маскву граць Гамлета ў Ленкаме ў снежні 1976 года. На наступны год адбылася прэм’ера. Саланіцын застаўся незадаволены сваёй працай, а неўзабаве Іна Чурыкава, якая грала ў спектаклі Афелію, пайшла ў дэкрэтны адпачынак, і пастаноўку закрылі. Марк Захараў не знайшоў для Саланіцына роляў, і той цалкам пераключыўся на кіно. Роля Гамлета стала апошняй працай Саланіцына ў тэатры.