Анато́мія чалаве́ка (ад стар.-грэч.: ἀνατομή — рассяканне < стар.-грэч.: ἀνά зверху і стар.-грэч.: τομή, tomé — разразанне) — галіна анатоміі, якая даследуе будову цела чалавека як на макраўзроўні (без павелічэння), так і на мікраўзроўні (з выкарыстаннем павелічэння). Звычайна тэрмін «анатомія» адносіцца да макраскапічнай анатоміі. Вывучэнне тканак і клетак з дапамогай павелічальных прыбораў вылучаецца ў асобны раздзел, вядомы як мікраскапічная анатомія, або гісталогія. Анатомія стварае падмурак для клінічнага навучання медыцынскіх спецыялістаў[1].
Раздзелу нестае спасылак на крыніцы. |
Анатомія падзяляецца на макраанатомію і мікраанатомію. Макраанатомія вывучае структуры цела, якія можна пабачыць без павелічэння. Мікраанатомія вывучае структуры, якія патрабуюць павелічэння — клеткі (цыталогія) і тканкі (гісталогія)[2].
Цела чалавека можа разглядацца па сістэмах — групах структур, якія разам выконваюць пэўную функцыю (напрыклад, нервовая сістэма). Такі падыход да анатоміі завецца сістэмным. У адрозненне ад сістэмнай, абсяжная анатомія вывучае будову цела па абсягах (абласцях), разглядаючы ўзаемаадносіны органаў адзін з адным унутры пэўнага абсяга[2].
Развіваецца функцыянальная анатомія, якая разглядае будову чалавека з пункту гледжання яго функцый (напрыклад, будова крывяносных судзін з пазіцый гемадынамікі, механізм перабудовы косткі з улікам функцый цягліц, якія ўздзейнічаюць на яе і г. д.).
Дасягненні медыцыны спрыялі вылучэнню асобнай дысцыпліны, якая вывучае марфалагічныя змены сістэм і органаў чалавека пры захворваннях — паталагічнай анатоміі. Паталагічная анатомія збольшага абапіраецца на гісталогію і гісталагічныя метады даследаванняў.
З развіццём рэнтгеналогіі была створана прынцыпова новая анатамічная дысцыпліна — рэнтгенаанатомія, прадметам вывучэння якой з’яўляецца структура рэнтгеналагічнага малюнка ўнутраных органаў. Вонкавую форму цела чалавека і яго прапорцыі вывучае пластычная анатомія.
Анатамічнае палажэнне — стандартнае палажэнне цела, адносна якога апісваецца месцазнаходжанне яго асобных частак. У анатамічным палажэнні цела стаіць роўна, ногі разам, наскі накіраваны ўперад, рукі па швах, твар глядзіць проста, яго выраз нейтральны. Рот зачынены, вочы расплюшчаны і глядзяць удалечыню. Косць пад вачніцамі знаходзіцца на адным гарызантальным узроўні з верхнім краем адтуліны вуха. Далоні разгорнуты ўперад, вялікі палец павернуты на 90° да разагнутых і сабраных разам іншых пальцаў[3].
Выдзяляюць тры асноўныя віды анатамічных плоскасцей:
Для апісання размяшчэння структур чалавечага арганізма адносна ўсяго цела або іншых структур, выкарыстоўваюцца наступныя прыметнікі[14]: