Ангеданія | |
---|---|
Медыцынская спецыяльнасць | псіхіятрыя, псіхатэрапія[d] і клінічная псіхалогія[d] |
ICPC 2 ID | P08 |
Код NCI Thesaurus | C3673 |
Ангеданія (грэч. ἀν- — адмоўная прыстаўка і ἡδονή — асалода) — няздольнасць да прыемнага самаадчування, адчування забеспячанасці, страта цікавасці ва ўсіх галінах дзейнасці, якія звычайна прыносяць задавальненне. Ангеданія — ненармальны стан псіхікі. Звычайна сустракаецца пры псіхічных разладах, такіх як дэпрэсія, трывога, шызафрэнія і некаторых іншых разладах асобы. Пры кожным разладзе ангеданія мае свае характэрныя асаблівасці.