укр.: Ангеліна Сергіївна Калініна[1] | |
![]() | |
Нарадзілася |
7 лютага 1997[2] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Кіеў, Украіна |
Рост | 179 см |
Прафесійная кар’ера | 2013 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Антон Карчэўскі (муж) |
Прызавыя грошы | 4 122 326 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 372–221[2] |
Тытулы | 1 WTA 125K, 15 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 25 (22 мая 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2023) |
Францыя | 2-і раўнд (2021, 2022) |
Уімблдан | 2-і раўнд (2022) |
ЗША | 2-і раўнд (2018, 2021, 2022) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 66–67[2] |
Тытулы | 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 120 (3 красавіка 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2023) |
Францыя | 1-ы раўнд (2022) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2022) |
ЗША | 2-і раўнд (2021) |
![]() | |
Апошняе абнаўленне: 22 мая 2023 года |
Ангелі́на Сярге́еўна Калі́ніна (нар. 7 лютага 1997 года, Новая Кахоўка, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца 19 турніраў ITF (з іх 16 у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2014); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2014); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2013); пераможца тэніснага турніру юнацкай Алімпіяды ў парным разрадзе, экс-восьмая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
У перыяд з 2022 па 2023 год Ангеліна Калініна валодала званнем першай ракеткі Украіны, якое з 2012 года належала Эліне Світолінай, якая на той час сышла ў дэкрэт[4].
Ангеліна нарадзілася ў спартыўнай сям'і. Маці — Галіна Калініна — з’яўлялася трэнерам тэнісісткі. Спартсменка прыйшла ў тэніс у 5 гадоў па пратэкцыі бабулі.
Некаторы час Ангеліна жыла ў Маскве ў сувязі з занятасцю бацькоў. У 2008 годзе сям’я Калініных пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Кіеў. Ангеліна атрымоўвае магчымасць праводзіць трэніроўкі на кортах «Акварыума»[5].
З 2021 года трэнерам Ангеліны з’яўляецца муж Антон Карчэўскі[6]. Раней працавала з Уладзімірам Плаценікам (2018—2019 гады) і Дынарай Сафінай (2017 год). У юніёрскія гады яе трэніраваў Дзмітрый Мазур[7].
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2022 | 52 | 343 |
2021 | 52 | 389 |
2020 | 162 | 485 |
2019 | 181 | 310 |
2018 | 110 | 426 |
2017 | 157 | 356 |
2016 | 527 | 638 |
2015 | 148 | 300 |
2014 | 268 | 441 |
2013 | 561 | 764 |
![]() |
Ангеліна Калініна на Вікісховішчы |
---|