Англа-амерыканская канвенцыя (1818)

Англа-амерыканская канвенцыя 1818 года, або Дагавор 1818 года (англ.: Treaty of 1818) — міжнародны дагавор паміж ЗША і Брытанскай імперыяй, які быў падпісаны ў Лондане 20 кастрычніка 1818 года і вызначыў граніцу паміж незалежнымі ЗША і цэнтральнай часткай Брытанскай Паўночнай Амерыкі.

Гэта канвенцыя была заключана ўслед за пагадненнем аб узаемнай дэмілітарызацыі Вялікіх азёр 1817 года. У красавіку 1818 года было таксама заключана пагадненне аб правах краін на рыбалоўныя ўгоддзі.

Для прастаты, дзяржаўная граніца паміж дзвюма краінамі была выпрастана і прайшла строга па 49-й паралелі ад возера Эры да Скалістых гор. Частка амерыканскай тэрыторыі ў басейне ракі Малочная, (Мілк-Рывер), былі аддадзены Канадзе і сталі часткай правінцыі Паўднёвая Альберта.

Характэрна, што ў кастрычніку Вялікабрытанія таксама пацвердзіла свае абавязацельствы датычна рабоў, якія збеглі з ЗША, гаспадарам якіх брытанская адміністрацыя пагадзілася або выплаціць кампенсацыю, або дэпартаваць рабоў назад іх законным уладальнікам.

Больш заходнія тэрыторыі Арэгона засталіся ў амерыкана-брытанскім саўладанні, што працягвала выклікаць узаемныя прэтэнзіі. Толькі Арэгонскі дагавор, заключаны 15 чэрвеня 1846 года, паклаў канец тэрытарыяльным спрэчкам паміж дзвюма краінамі, таму што амерыкана-канадская граніца прайшла ад Атлантычнага акіяна да Ціхага акіяна.