Англа-французскае пагадненне | |
---|---|
фр.: Entente cordiale | |
| |
Дата падпісання | 8 красавіка 1904 |
Бакі |
Трэцяя французская рэспубліка Вялікабрытанія |
Мовы | французская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Англа-французскае пагадненне (фр.: Entente cordiale — літар. «сардэчнае пагадненне») — серыя пагадненняў па каланіяльных пытаннях паміж Брытанскай імперыяй і Францыяй, падпісаныя 8 красавіка 1904 года. Яны падвялі рысу пад стагоддзем каланіяльнага суперніцтва паміж дзяржавамі («бойка за Афрыку») і, разам з франка-рускім саюзам, прывялі да стварэння Антанты.