| ||||||||||||||||||||||
Англет або Ангелу (акс.: Anglet, баскск.: Angelu) — горад на паўднёвым захадзе Францыі ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі рэгіёну Новая Аквітанія. Знаходзіцца часткова ў двух кантонах — Англет і Баёна-1.
Знаходзіцца на беразе Біскайскага заліва, на поўнач ад Біярыца, разам з якім, а таксама з Баёнай утварае супольную агламерацыю. Асноўная частка насельніцтва — баскі.
На поўнач ад Англета знаходзіцца вусце ракі Адур, паўднёвая мяжа Сярэбранага берага з пясчанымі пляжамі. Ваколіцы Англета пакрыты хваёвымі лясамі, частка з іх знаходзяцца ў гарадской мяжы. На назахад уздоўж узбярэжжа Біскайскага заліва размешчаны Бераг Баскаў.
Муніцыпалітэт размешчаны на адлегласці каля 670 км на паўднёвы захад ад Парыжа, 170 км на паўднёвы захад ад Бардо.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |