Англійскі сад | |
---|---|
ням. Englischer Garten | |
![]() Вадаспад у Англійскім парку ў Мюнхене | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Гарадскі парк |
Плошча | 4,17 км² га |
Дата заснавання | 1789 |
Архітэктар | Фрыдрых Людвіг Шкель |
Колькасць наведвальнікаў | 3,5 мільёна ў год |
Сайт баварскага кіравання замкамі, азёрамі і паркамі | |
Размяшчэнне | |
48°09′10″ пн. ш. 11°35′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Англійскі сад (ням.: Englischer Garten, таксама Англійскі парк) у Мюнхене — адзін з найбуйнейшых гарадскіх паркаў у свеце, яго агульная плошча — 4,17 км², а працягласць — прыблізна 5,5 кіламетраў ад цэнтра Мюнхена да яго паўночнай ускраіны. Парк быў створаны ў 1792 годзе садовым архітэктарам Фрыдрыхам Людвігам Шкелем і атрымаў сваю назву ў гонар ужытага пры яго праектаванні архітэктурнага стылю англійскага ландшафтнага парку, які, у супрацьлегласць пампезнаму і сіметрычнаму французскаму парку, імкнецца да максімальнай натуральнасці кампазіцыі, аддаючы перавагу пейзажнаму стылю перад рэгулярным. Парк з'яўляецца адным з першых народных паркаў (гэта значыць даступных для ўсіх) у сучаснай Еўропе.
Па плошчы Англійскі сад у Мюнхене большы, чым знакамітыя Цэнтральны парк у Нью-Ёрку ці Гайд-парк у Лондане. Ён з'яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку як мюнхенцаў, так і шматлікіх турыстаў. Памер парку, яго славутасці (Кітайская вежа, Манаптэр), піўныя сады, атмасфера адпачынку, а таксама паляны, на якіх дазволена загараць нудыстам[1], зрабілі Англійскі парк вядомым ва ўсім свеце[2].