| ||||||||||||||||
Ангмагсалік[2] (дацк. Angmagssalik), часам званы Тасіілак (дат. Tasiilaq) — найбуйнейшы населены пункт ва ўсходняй Грэнландыі. Знаходзіцца ў камуне Сермерсоак на востраве Амасалік. Заснаваны ў 1894 годзе. Насельніцтва — 1930 чалавек (2010). Транспартныя зносіны верталётам з аэрапорта Кулусука.
У порце Ангмагсаліка спыняюцца круізныя караблі і прыватныя яхты.