Андангва
| ||||||||||
Андангва[1] (ням. Ondangua) — горад у вобласці Ашана паўночнай часткі Намібіі, на мяжы рэгіёна Ашыкота. Размешчаны прыкладна за 80 км ад ангольскай мяжы. У Андангва ёсць гандлёвы цэнтр, вялікі адкрыты рынак, а таксама некалькі турыстычных аб’ектаў. Чыгуначная лінія паміж Віндхукам і Андангва працуе з 11 мая 2006 года. Пасажырскія цягнікі раз у тыдзень ідуць па гэтым маршруце туды і назад.