Анджэй Фрыч-Маджэўскі | |
---|---|
польск.: Andrzej Frycz Modrzewski | |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, пісьменнік, палітык, навуковец, гуманіст |
Дата нараджэння | 20 верасня 1503 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1572 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анджэй Фрыч-Маджэўскі (польск.: Andrzej Frycz Modrzewski, лац.: Andreas Fricius Modrevius; 20 верасня 1503, в. Вольбуж Лодзінскага ваяводства, Польшча — восень 1572) — польскі публіцыст, асветнік-гуманіст, грамадска-палітычны дзеяч.
У 1517—1522 гадах вучыўся ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў).
Доўгі час жыў у Германіі, дзе сустракаўся з М. Лютэрам і Ф. Меланхтанам.
З 1547 года — сакратар караля Жыгімонта II Аўгуста, з 1553 года — войт у Вольбужы.
Асноўная праца — грамадска-палітычны трактат на лацінскай мове «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Кракаў, 1551; Базель, 1554), у якім абгрунтавана праграма антыфеадальнага, дэмакратычнага развіцця краіны. Фрыч-Маджэўскі выступаў супраць падпарадкавання дзяржавы інтарэсам прывілеяваных саслоўяў, у абарону чалавечай годнасці асобы, за цярпімасць і свабоду мыслення, развіццё навукі і секулярызацыю асветы, стварэнне нацыянальнай царквы і інш. На польскую мову ўпершыню перакладзены Ц. Базылікам і выдадзены Я. Карцанам у 1577 годзе ў Лоскай друкарні з прадмовай А. Волана.
У канцы жыцця Фрыч-Маджэшскі пісаў творы, прысвечаныя тэалагічнай тэматыцы, хрысціянскай этыцы і рэформе царквы. Яго погляды зрабілі ўплыў на развіццё польскай і еўрапейская грамадска-палітычнай і філасофскай думкі.