Анджэла Садана

Анджэла Садана
італ.: Angelo Sodano
Герб
Дзяржаўны сакратар Святога Прастола
29 чэрвеня 1991 — 15 верасня 2006
Папярэднік Agostino Casaroli[d]
Пераемнік Тарчызіа Бертонэ
Дэкан Калегіі кардыналаў
30 красавіка 2005 — 21 снежня 2019
Папярэднік Бенедыкт XVI
Пераемнік Giovanni Battista Re[d]
кардынал
з 28 чэрвеня 1991
кардынал-біскуп альбанскі[d]
з 10 студзеня 1994
Дыяцэзія Альбанская дыяцэзія[d]
Папярэднік Francesco Carpino[d]
Кардынал-біскуп астыйскі[d]
2005 — 21 снежня 2019
Дыяцэзія Астыйская дыяцэзія[d]
Папярэднік Бенедыкт XVI
Пераемнік Giovanni Battista Re[d]
каталіцкі архібіскуп
з 15 студзеня 1978
тытулярны архібіскуп[d]
з 30 лістапада 1977
Дыяцэзія Nova Caesaris[d]
Сакратар па ўзаемадзеянню з дзяржавамі[d]
1 сакавіка 1989 — 1 снежня 1990
Пераемнік Жан-Луі Таран
apostolic nuncio to Chile[d]
з 30 лістапада 1977

Адукацыя
Дзейнасць багаслоў, ксёндз, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 23 лістапада 1927(1927-11-23)[1][2][…]
Смерць 27 мая 2022(2022-05-27) (94 гады)
Бацька Giovanni Sodano[d]

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Эксцэленцыя кардынал Анджэла Садана (італ.: Angelo Sodano; 23 лістапада 1927, Асці, П’емонт, каралеўства Італія — 27 мая 2022) — дэкан Калегіі кардыналаў Рымска-Каталіцкай Царквы (2005—2019). Кардынал-дзяржаўны сакратар Святога Прастола і Ватыкана з 29 чэрвеня 1991 па 15 верасня 2006 г. Кардынал-святар з тытулам царквы Санта-Марыя-Нуова з 28 чэрвеня 1991 года. Першапачаткова прызначаны Папам Рымскім Янам Паўлам II і затым паўторна прызначаны Папам Рымскім Бенедыктам XVI. Стаў в.а. дзяржаўнага сакратара 1 снежня 1990 г. і поўным Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці, як толькі ён быў названы кардыналам на кансісторыі 28 чэрвеня 1991. Кардынал Садана — першы чалавек з 1828 года, які адначасова займаў пасады дэкана Калегіі кардыналаў і Дзяржаўнага Сакратара Святога Прастола.

22 чэрвеня 2006 года было абвешчана, што Папа, у адпаведнасці з канонам 354 Кодэкса кананічнага права, прыняў адстаўку кардынала Анджэла Садана, патрабуючы ад яго, тым не менш, застацца пры выкананні службовых абавязкаў да 15 верасня 2006 г з усімі паўнамоцтвамі, уласцівымі гэтай пасадзе. У той жа самы дзень Папа прызначыў кардынала Тарчызіа Бертонэ, архібіскупа Генуі, новым Дзяржаўным Сакратаром Ватыкана. Яго Святасць даў аўдыенцыю старэйшым і службовым асобам Дзяржаўнага Сакратарыята ў Швейцарскай Зале палаца ў Кастэль-Гандольфа, каб аддаць публічную падзяку кардыналу Анджэла Садана і яго працягламу і велікадушнаму служэнню Святому Прастолу.

Зноскі