Андронаўская культура Бронзавы век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Цэнтральная Азія | |||
Лакалізацыя | Сібір, Казахстан, Кіргізія, паўднёвы Урал | |||
Датаванне | 17 стагоддзе да н.э.— 9 стагоддзе да н.э. | |||
Носьбіты | арыі | |||
Тып гаспадаркі | жывёлагадоўля, земляробства | |||
Даследчыкі | С. А. Цеплаухаў | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андронаўская культура — археалагічная культура бронзавага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Сібіры ў XVII — IX стагоддзях да н.э. Паколькі яна ўключае шэраг малых археалагічных культур, прынята казаць пра Андронаўскую культурна-гістарычную злучнасць.
Вывучэнне помнікаў Андронаўскай археалагічнай культуры пачалося з даследавання магільняў каля вёскі Андронава на поўдні сучаснага Краснаярскага края ў 1914 г. Даў назву і вылучыў у якасці самастойнай расійскі археолаг С. А. Цеплаухаў у 1927 г.
Андронаўскую культуру звычайна звязваюць з міграцыямі індаеўрапейскага насельніцтва, хаця расійскія археолагі імкнуцца паказаць, што на ўзроўні лакальных культур удзел таксама прымалі продкі уграў і самадыйцаў. Генетычныя даследаванні рэшткаў з магільняў паўднёвага Урала паказалі, што андронаўцы сапраўды былі індаеўрапейцамі, блізкімі да сучасных насельнікаў Усходняй Еўропы, Ірана і Індыі.
Асновай гаспадаркі носьбітаў Андронаўскай культуры былі жывёлагадоўля (каровы, коні, козы, авечкі) і ручное земляробства. Умелі апрацоўваць медзь, срэбра, золата і бронзу, але бронзавыя вырабы адносна рэдкія (зброя, некаторыя прадметы побыту). З каменю выраблялі навершы стрэл, булавы, матыкі. Шырока выкарыстоўвалася косць. Жылі ў прамавугольных заглыбленых хацінах з бярвення. Паселішчы андронаўцаў часцяком умацоўваліся валам і ровам.
Магільні і абрад пахавання адрозніваюцца ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнай лакальнай культуры. Так, для Фёдараўскай культуры характэрна крэмацыя, а для Алакульскай — інгумацыя ў скурчаным стане. Вядомы курганныя і грунтавыя магільні, магільныя яміны, абліцаваныя драўлянымі або каменнымі плітамі, каменныя скрыні і г. д. Выгляд керамікі таксама заалежыць ад лакальнасці культуры.