Андронік II Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ανδρόνικος Β' Παλαιολόγος | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Міхаіл VIII (1272 — 1282), Міхаіл IX (1294 — 1320) |
||||||
Папярэднік | Міхаіл VIII | ||||||
Пераемнік | Андронік III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 сакавіка 1259[1][2] |
||||||
Смерць |
13 лютага 1332[3][4] (72 гады) |
||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бацька | Міхаіл VIII Палеалог | ||||||
Маці | Феадора Дукіна Ватаца[d] | ||||||
Жонка | Ганна Венгерская[d][5] і Ірына Манферацкая[d][5] | ||||||
Дзеці | Міхаіл IX Палеалог[d], Феадор I Палеалог[d], Сімона Палеалагіня[d], Іаан Палеалог[d], Дэметрый Палеалог[d], Канстанцін Палеалог[d], Ірына Палеалог[d], Марыя Палеалагіня[d], Барталамей Палеалог[d], Марыя Палеалагіня[d][6] і Demetrios Angelodukas Palaiologos[d][6] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андро́нік II Палеало́г (грэч. Ανδρόνικος Β' Παλαιολόγος; 25 сакавіка 1259 — 13 лютага 1332) — імператар Візантыйскай імперыі у 1282—1328 гадах.
У канцы 1282 года адмяніў уведзеную яго бацькам Міхаілам VIII царкоўную унію з заходняй (каталіцкай) царквой. Праводзіў палітыку далучэння да Візантыі Фесаліі, Эпіра, якія адпалі пасля чацвёртага крыжовага паходу (1204).
Андронік II працягнуў палітыку свайго бацькі па падтрымання візантыйска-мангольскага альянсу. Аднак, захаваць мірныя адносіны з качэўнікамі яму не ўдалося. У канцы яго кіравання мангольскія набегі на балканскія ўладанні імперыі працягнуліся.
Няўдала ўмяшаўся ў барацьбу паміж Венецыяй і Генуяй, што прывяло ў пачатку XIV стагоддзя да ўзмацнення засілля венецыянцаў у імперыі. Імкнучыся даць адпор моцнай турэцкай арміі, якая да гэтага часу захапіла амаль усю Малую Азію, наняў у 1303 годзе войска каталонцаў на чале з Ражэ дэ Флорам, якія пасля забойства іх галоўнакамандуючага ў 1305 годзе паднялі мяцеж, спустошылі візантыйскія ўладанні, занялі Фесалію і шэраг іншых візантыйскіх абласцей. Спробы цэнтралізаванага ўрада Андроніка выклікалі супраціўленне феадальнай знаці, якая высунула ў 1321 годзе на трон яго ўнука.
Пасля працяглай барацьбы за ўладу, інтрыг і здрады блізкіх ён быў вымушаны адрачыся ад прастола, пасля чаго ён быў сасланы ў манастыр.
8 лістапада 1273 года Андронік ажаніўся з дачкой караля Венгрыі Іштвана V Ганнай. Яна нарадзіла яму двух сыноў:
Праз 3 гады пасля смерці Ганны ў 1281 годзе імператар ажаніўся з Ірынай Манферацкай (якая прыняла імя Іаланда), дачкой маркграфа Манферата Гульельма VII.
Акрамя гэтых дзяцей, у басілеўса было і незаконнае нашчадства: