Андрэ Курэж | |
---|---|
фр.: André Courrèges | |
Імя пры нараджэнні | фр.: André Courrèges |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2016[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Coqueline Courrèges[d][4] |
Род дзейнасці | гранд-куцюр’е, інжынер, бізнесмен, лётчык |
Вучоба | |
Сайт | andrecourregespatrimoine.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ Курэж (фр.: André Courrèges; 9 сакавіка 1923, По, дэпартамент Атлантычныя Пірэнеі, Францыя — 8 студзеня 2016, Нёі-сюр-Сен, дэпартамент О-дэ-Сен, Францыя) — французскі мадэльер, заснавальнік моднага дома свайго імя.
У 1949 годзе ўладкаваўся ў дом высокай моды Крыстобаля Баленсіягі, дзе прапрацаваў дзесяць гадоў. У 1961 годзе разам са сваёй будучай жонкай Коклін Бар’ер заснаваў дом высокай моды «Courrèges». Першым з куцюр’е паказаў міні-спадніцы, шорты і жаночыя штаны, стварыў летнія боты, трапецападобную сукенку, прапагандаваў функцыянальны, маладзёжны, футурыстычны і спартыўны стыль у адзенні. Каля 30 гадоў пакутаваў ад хваробы Паркінсона, памёр 8 студзеня 2016 года.